Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

17.06.2020

Вызначаны пераможцы раённага агляду-конкурсу “Я б у выратавальнікі пайшоў”

На мінулым тыдні былі падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу “Я б у выратавальнікі пайшоў”, наладжанага раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях сумесна з рэдакцыяй газеты “Бярэзінская панарама” і раённым камітэтам ГА “БРСМ” у рамках акцыі “Не пакідайце дзяцей адных”. Удзельнікам конкурсу патрабавалася прыдумаць і зрабіць сваімі рукамі дзіцячы касцюм выратавальніка і сучасную пажарную тэхніку. Пераможцаў вызначала не толькі журы, але і інтэрнэт-галасаванне на сайце раёнкі, што стартавала ў Міжнародны дзень аховы дзяцей. Каму ж дасталіся ўзнагароды?

Узнагароду атрымлівае сям’я Капуста

Дыплом першай ступені ў на-мінацыях “Дзіцячы аўтамабіль” і “Касцюм юнага пажарнага” ва ўзроставай катэгорыі ад 2 да 6 гадоў журы прысудзіла сям’і Захарэнка–Крэер. Галоўны герой відэа Мацвей Захарэнка – выхаванец ДУА “Га-рэніцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа”.
Дыплом жа другой ступені ў намінацыі “Касцюм юнага пажарнага” першы намеснік начальніка аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Лагун і інспектар прапаганды Вольга Данэйка ўручылі сям’і Яўсеевых.

Дзяніс Яўсееў: — Калі вырасту, абавязкова стану выратавальнікам. Я ўжо зараз гатовы абараняць сваіх сяброў ад розных няшчасцяў і не дазваляю ім забывацца пра выкананне правілаў бяспекі

А вось ва ўзроставай катэгорыі ад 6 да 11 гадоў дыплом першай ступені дастаўся сям’і Капуста. Яна ж і сабрала самую вялікую колькасць галасоў у ходзе інтэрнэт–галасавання на сайце газеты “Бярэзінская панарама”.
Усім былі ўручаны дыпломы і падарункі. Гэта не толькі патрэбныя ў побыце рэчы, але і ахоўныя маскі і флікеры ад рэдакцыі. Падарункі спадабаліся хлапчукам і іх матулям, якія выказвалі арганізатарам шчырыя словы падзякі.

Данііл Капуста: — У ходзе конкурсу я даведаўся шмат пра дзейнасць выратавальнікаў. Думаю, гэта мужныя, бясстрашныя людзі, якія кожны раз рызыкуюць жыццём і здароўем, ратуючы нас. Ці буду выратавальнікам, пакуль не ведаю. Але, дакладна, ігнараваць правілы бяспекі не збіраюся

— Мы з задавальненнем усёй сям’ёй уключыліся ў справу, — расказвае матуля Данііла Капусты. – У ход для стварэння касцюма выратавальніка пайшлі нават пластыкавыя пакеты, а для машыны – папяровыя скрыні. Наогул, гэты час, калі мы прыдумлялі і рабілі сваімі рукамі рэчы, стаў для нас самым яркім і запамінальным момантам. Аказалася справа займальнай і для старэйшай дачкі: яна дапамагала зняць відэаролік.
Ды і Дзяніс Яўсееў, які наведвае дзіцячы садок №7 горада, таксама не лічыць час стварэння касцюма дарэмным. Цяпер ён дакладна ведае, што касцюм павінен абараняць пажарных ад агню і моцных удараў.
Напрыканцы ўрачыстай цырымоніі ўдзельнікі пажадалі, каб падобныя мерапрыемствы праводзіліся як мага часцей. Іх пажаданні былі пачуты: абвешчаны раённы конкурс фотаздымкаў “Лето безОпасности». Да ўдзелу ў ім запрашаюцца вучні ўстаноў адукацыі і іх сем’і, педагогі і іншыя зацікаўленыя асобы, якім патрэбна па 17 чэрвеня даслаць некалькі фотаздымкаў. Апошнія павінны быць не толькі добрай якасці, але і адпавядаць тэматыцы бяспекі жыццядзейнасці. Пераможцы будуць вызначаны 20 чэрвеня па выніках інтэрнэт-галасавання на сайце раённай газеты (www.berezino.by) і атрымаюць падарункі ад Бярэзінскага РАНС і рэдакцыі.