Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

03.06.2020

Нашы традыцыі. Выпускнікі СШ №2 горада Беразіно высадзілі памятную алею

Выпускнікі СШ №2 горада Беразіно высадзілі памятную алею.

— У нас ужо даўно было ў планах замяніць звычайную драўляную агароджу на жывую, — гаворыць дырэктар навучальнай установы Святлана Абрамовіч. — Таму добрая акцыя аказалася дарэчы, бо новыя расліны будуць пасаваць стылю ландшафтнага дызайну нашай школы і з часам зробяць двор яшчэ прыгажэйшым.

— Гэта так цудоўна — пакінуць роднай школе аб сабе добрую памяць, якая з гадамі, як і гэтыя расліны, будзе толькі мацнець, — расказвае сёлетні выпускнік Эдуард Шамко. — Нам не пашанцавала: не будзе па прычыне пандэміі ні шумнага развітальнага балю, не было зазыўнога свята апошняга званка. Затое мы першымі сярод сёлетніх выпускнікоў зможам пакласці пачатак новай добрай традыцыі і зрабіць так, каб пра нас штодня не забываліся школьныя настаўнікі.

Педагогі школы і сапраўды яшчэ доўга будуць успамінаць выпуск 2020 года. Так, скажа ім гучнае “Да пабачэння!” і пакрочыць з гумарам у дарослае жыццё самая крэатыўная і дружная школьная каманда клуба вясёлых і знаходлівых “Па барабане”. У сэрцах вучняў застануцца шчаслівыя моманты гульні, яркія эмоцыі і трапныя жарты. Бясконца ўдзячны за гэта выпускнікі будуць педагогу Івану Яфрэменка. Пад яго кіраўніцтвам каманда была адной з лепшых у вобласці і нікому не саступіла бясспрэчнае лідарства ў раёне. Пакіне родную школу пераможца абласнога этапу прадметных алімпіяд па рускай мове і літаратуры, прыгажуня і без пяці хвілін залатая медалістка Вікторыя Лапцёнак.
Стужкі выпускнікоў упрыгожваюць уборы Надзеі Уласавай і Валерыі Навадворскай. Без звонкіх, чыстых і прыгожых галасоў гэтых дзяўчат мінулыя тры гады не абыходзілася ніводнае школьнае і раённае мерапрыемства. А раскрыла іх творчы талент, удыхнула надзею ў свае сілы педагог Тамара Лобач.
Шчымліва развітвацца школе і з Кірылам Карпавым. Ён стаў сапраўдным адкрыццём чытальніцкіх конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў. Ды і як забыцца, што сёлета развітваюцца настаўнікі з цэлым атрадам слаўных эколагаў, дзякуючы іх руплівым рукам і ведам, школа набыла самы лепшы ў раёне знешні выгляд, ганарыцца багаццем відаў раслін і дрэў круглы год. Руплівыя выпускнікі падзяляюць гэтую славу з настаўніцай геаграфіі Людмілай Макарэвіч.

Дарэчы, сёлетнія юнакі і дзяўчаты, якія развітваюцца са школай, надзейна будуць упісаны ў слаўную гісторыю ўстановы, бо заканчвае навучанне першы выпуск аграрнай групы.
— Такім чынам, наша ўстанова надзейна становіц-ца кузняй будучых аграрыяў раёна, якія з цягам часу папоўняць рады высокакваліфікаваных спецыялістаў аграпрадпрыемстваў, — зазначае Святлана Віктараўна. — Ды і па нашых сцежках пакрочаць некаль-кі дзяўчат з педагагічнай групы.
Наперадзе ў выпускнікоў, адказнае цэнтралізаванае тэсціраванне і гарачая ўступная кампанія, а пакуль яны высаджваюць туі і смела расказваюць пра свае планы на дарослае жыццё.
— Мне цяжка развітвацца з роднай школай, гаварыць дзякуй педагогам і школьным сябрам, — дзеліцца Валерыя Навадворская, — яна для мяне другі родны дом, дзе мне заўсёды рады. Я абяцаю сюды прыходзіць часта. Не забуду і ўрокі  сваіх педагогаў, бо збіраюся стаць лагапедам і па іх прыкладзе строіць адносіны з дзецьмі.
— Мне таксама цяжка развітвацца з лепшымі гадамі дзяцінства і ўступаць у невядомае дарослае жыццё, назаўсёды пакідаць родную школу і сваіх сяброў, —
прызнаецца Кірыл Карпаў, — але ўпэўнены, што мне тут заўсёды будуць рады, як і гэтай нашай вечназялёнай алеі з туй.