Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

11.05.2020

Адзначылі юбілей Перамогі

У мерапрыемствах удзельнічалі прадстаўнікі райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў, сельвыканкамаў, калектывы арганізацый і прадпрыемстваў, лідары грамадскіх і маладзёжных аб’яднанняў. Ніводнае месца пахавання не засталося па-за ўвагай бярэзінцаў, якія нягледзячы на пандэмію, вырашылі не парушаць традыцыю і прыйшлі пакланіцца тым, хто здабыў нам мірнае неба над галавой.

У дзень юбілейнай даты Вялікай Перамогі жывыя кветкі каля падножжа помніка загінуўшым героям у цэнтральным скверы горада ўскладалі прадстаўнікі мясцовай улады на чале са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Бабічавым.

— 9 Мая — свята са слязамі на вачах, — адзначаў Аляксандр Мікалаевіч. – Бо мы ведаем, якой цаной была здабыта Перамога… Колькі нягод, разбурэнняў і страт прынесла вайна. І адначасова — гонар за народ, які вытрымаў і не зламаўся, які вызваліў не толькі сваю зямлю, але і дапамог многім іншым брацкім народам…. Мы, нашчадкі Вялікай Перамогі, павінны захоўваць памяць пра страшныя часы ваеннага ліхалецця, бо ў тых, хто забываецца на мінулае, няма будучыні.

Узаемасувязь гісторыі і будучыні падкрэсліў і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Лаўрыненка, які далучыўся да эстафеты памяці на бярэзінская зямлі:

— Бярэзінцы ўнеслі вялікі ўклад у агульную Перамогу, як і іншыя жыхары нашай краіны. Выдатна, што мы памятаем гэта, што памяць перадаём праз пакаленні, што вялікая ўвага ў краіне надаецца патрыятычнаму выхаванню моладзі.

У рамках акцыі “Беларусь памятае. Памятае кожнага”, як даніна памяці пра гераізм і подзвіг тых, хто ўнёс уклад у вызваленне краіны і Вялікую Перамогу, на Бярэзіншчыне паўсюдна прайшлі цырымоніі ўскладання кветак і вянкоў у месцах воінскіх пахаванняў, каля помнікаў і абеліскаў. А гэта з’яўляецца яскравым сведчаннем таго, што нішто не забыта, ніхто не забыты.

Алена МУРАЧ.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.