Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

23.04.2020

На чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама падвялі вынікі работы

Падвяла вынікі работы, расказала пра прафілактычныя мерапрыемствы намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Святлана Бондар.

З асноўным дакладам аб выніках работы камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама выступіла намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Святлана Бондар

 

— За 1 квартал 2020 года, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага, на тэрыторыі Бярэзінскага раёна не дапушчаны рост супрацьпраўных дзеянняў, учыненых падлеткамі або з іх удзелам, — заўважыла Святлана Іванаўна.
За справаздачны перыяд на разгляд у камісію па справах непаўналетніх паступіў 21 (2019 — 24) матэрыял. Фактаў, звязаных з самавольным пакіданнем дзецьмі дамоў або дзяржаўных устаноў, няма. У мінулым годзе быў адзін такі выпадак.
Разгледжана і вынесена 13 (2019 — 15) пастаноў па справах аб адміністра-цыйных правапарушэннях.
У тым ліку: у дачыненні да непаўналетніх — 6 (2019 — 13), да законных прадстаўнікоў — 7 (2019- 2). Падлеткі ўчынілі: 3 дробныя хуліганствы, распіццё і ўжыванне алкагольных напояў — 1 (2), парушэнне правілаў дарожнага руху — 2 (11). Адзін падлетак разглядаўся на пасяджэнні камісіі за паўторнае ўчы-ненне правапарушэнняў.
Узрасла колькасць правапарушэнняў з 5 да 9 з боку школьнікаў устаноў адукацыі раёна.
На жаль, нягледзячы на мерапрыемствы прафілактычнага характару, у ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Беразіно» адзначаны рост супрацьпраўных учынкаў сярод вучняў (з 2 да 7).
12 супрацьпраўных дзеянняў падлеткі ўчынілі ў г. Беразіно (2019 — 10), 1 — за межамі Бярэзінскага раёна. Большасць правапарушэнняў здзейснены ў
вячэрні і начны час, па дні тыдня — большасць зафіксавана ў пятніцу — 8, у сераду і суботу — па 2, нядзелю – 1. Гэта, на жаль, гаворыць аб адсутнасці належнага кантролю за дзецьмі з боку бацькоў.
— 11 правапарушэнняў здзейснены юнакамі, дзяўчатамі — 2. Зніжана колькасць непаўналетніх, разгледжаных на камісіі за распіццё спіртных напояў.
Індывідуальная прафілактычная работа ў Бярэзінскім РАУС праводзіцца з 24 падлеткамі, — гаварыла С. Бондар.
За справаздачны перыяд надзвычайных здарэнняў, звязаных з гібеллю дзяцей, як і ў 2019 годзе, не дапушчана. Аднак варта звярнуць увагу на рост, з 3 да 11, выпадкаў траўміравання дзяцей. Зафіксаваны 1 парасуіцыд, 3 тэрмічныя і хімічныя апёкі, 6 удараў і пераломаў, 1 неасцярожнае абыходжанне з ртутным тэрмометрам.

У рабоце пасяджэння прынялі ўдзел намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Ала Петруковіч, пракурор Бярэзінскага раёна Дзмітрый Макарэвіч, намеснік старшыні райвыканкама, старшыня камісіі па справах непаўналетніх Уладзімір Навіцкі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Сакалоўская

— Галоўная задача камісіі — дапамагчы «складаным» сем’ям. Таму праводзіцца велізарная прафі-лактычная работа: рэйды, індывідуальныя гутаркі, кансультацыі… Да прыкладу, праведзены міжведамасны комплекс прафілактычных мерапрыемстваў «Бяспечныя канікулы». Прайшла і міжведамасная прафілак-тычная акцыя «Сябруем з законам». Дзякуючы сумеснай, мэтанакіраванай рабоце ў 1 квартале 2020 г., у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, знізілася колькасць злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэнняў сярод непаўналетніх, — зазначыла С. Бондар.
Аб тым, як вядзецца работа з падлеткамі, што стаяць на розных відах уліку, гаварыла намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Ала Петруковіч. Яна заўважыла, што да кожнага школьніка імкнуцца знайсці індывідуальны падыход, зацікавіць. Пра гурткі ва ўстановах культуры раёна, якія наладжаны для падлеткаў, расказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Сакалоўская.
Станоўча ацаніў работу камісіі намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Навіцкі.
— Галоўная задача нашай прафілактычнай работы — каб падлетак зрабіў правільныя высновы і больш не здзяйсняў злачынстваў, правапарушэнняў, — заўажыў Уладзімір Міхайлавіч. — Вельмі важна гутарыць з непаўналетнімі, правільна тлумачыць, чаму нельга так рабіць, чым пагражаюць падобныя ўчынкі. І тут галоўнае, каб падлеткі не замкнуліся ў сабе, а зразумелі свае памылкі і імкнуліся іх выправіць. Неабходна працаваць і з бацькамі, тлумачыць ім, нагадваць, што іх задача — клапаціцца пра дабрабыт сваіх дзяцей.