Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

04.04.2020

Канікулы на Бярэзіншчыне прайшлі ў штатным рэжыме

Для бярэзінскіх школьнікаў працавалі на базе навучальных устаноў 6 аздараў-ленчых лагераў з дзённым знаходжаннем.

Так, у СШ №2 адпачываючыя лагера “Вясёлка” былі задзейнічаны ў гульнявым праекце “Падарожжа ў свет прафесій”. Вучні праводзілі даследаванне ў
межах школы “Пошта і школьнае жыццё”, працавалі ў творчай майстэрні “Віншавальная паштоўка”, рупіліся над прэзентацыяй “Прафесія – повар”, наладзілі калектыўна–творчую працу “Кніга рэцэптаў атрада” і гульнявую праграму “Лабірынт прафесій”.
У Лешніцкай сярэдняй школе быў створаны аздараўленчы лагер “Ветразь надзеі”. Працавалі творчыя майстар–класы, захапляльныя заняткі, гульні, віктарыны і квест–гульня “Краіна шкодных звычак”.
Адпачываючых у лагеры “Дружба” пачатковай школы №1 чакалі сустрэча з супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі Бярэзінскага РАУС. Праведзена гульня-спаборніцтва “Вывучай і выконвай”, было наладжана і завочнае падарожжа “Прыроды дзіўнае святло”.
– Дзеці правялі час цікава і бяспечна, паправілі здароўе і гатовы рашуча завяршыць вучобу, — зазначае галоўны спецыяліст упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Ірына Зябко. — Не менш прыемна нам адзначыць і той факт, што сярод 162 адпачываючых у лагерах дзённага знаходжання традыцыйна шмат было дзяцей са шматдзетных сем’яў, сем’яў, якія апынуліся ў сацыяльна-небяспечным становішчы, і цяжкіх падлеткаў.