Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

16.03.2020

На Бярэзіншчыне адзначылі свята працы

13 сакавіка ў бярэзінскім раённым Цэнтры культуры адбылося ўрачыстае ўшаноўванне пераможцаў раённага спаборніцтва па выніках работы за 2019 год.

На пачатку мерапрыемства да прысутных звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Бабічаў, які шчыра падзякаваў  усім за старанную і добрасумленную працу, а затым уручыў граматы і дыпломы лепшым працаўнікам прамысловасці, сельскай гаспадаркі, сацыяльнай і іншых сфер Бярэзіншчыны.

Трое бярэзінцаў, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё сталічнага рэгіёна, былі адзначаны падзякамі старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Імі сталі выкладчык дзіцячай школы мастацтваў Ала Віннік, трэнер-выкладчык Бярэзінскай спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Сяргей Булойчык і машыніст аўтагрэйдара філіяла ДБРУ-192 Аляксандр Несцяровіч. Ад імя губернатара вобласці ўзнагароды ім уручыў начальнік Галоўнага фінансавага ўпраўлення Мінскага аблвыканкама Мікалай Кухавец.

Яшчэ тры ўзнагароды абласнога маштабу – дзве падзякі і Ганаровую грамату Мінскага абласнога камітэта прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу –  уручыла старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў АПК Марына Каўзуновіч.

З працоўнымі поспехамі і дасягненнямі, а таксама з падарункамі, наведалі свята госці з суседніх раёнаў — намеснік старшыні Крупскага раённага выканаўчага камітэта Анатоль Ганчар, старшыня Бялыніцкага раённага Савета дэпутатаў Андрэй Саланенка і намеснік старшыні Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта Ала Шахоцька.

На мерапрыемстве, якое адбывалася напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, традыцыйна групе лепшых школьнікаў раёна, якім споўнілася 14 гадоў, былі ўручаны пашпарты грамадзян Рэспублікі Беларусь. Гэтую ганаровую місію выканаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Бабічаў.

Завяршылася мерапрыемства вялікім святочным канцэртам, у якім прымалі ўдзел не толькі мясцовыя самадзейныя артысты, але і госці – народны фольк-шоу ансамбль “Забабоны”, які зарадзіў гледачоў пазітыўным настроем і  прымусіў іх пусціцца ў скокі.

Ва ўрачыстасцях прыняў удзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Лаўрыненка.