Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

10.03.2020

І настаўніца, і старэйшы сябар

У кожнага чалавека ёсць любімы настаўнік, у якім ён цэніць не толькі прафесіяналізм, але і чалавечыя якасці, адносіны да дзяцей і жыцця. Вось так і на ўрокі Ніны Бярнацкай, настаўніка рускай мовы і літаратуры з 25-гадовым стажам, вучні СШ №2 горада заўсёды спяшаюцца з радасцю і цікавасцю. Для іх яна не проста педагог, а старэйшы сябар!
Ніна Васільеўна падчас тлумачэння тэмы ўрока ўмее зацікавіць, натхніць і нават рассмяшыць.
— Яна падрабязна тлумачыць матэрыял, умела звязвае розныя тэмы. Мы заўсёды даведваемся шмат новага і цікавага. Урокі Ніны Васільеўны не падобныя адзін да аднаго. Гэта выдатны настаўнік! Яна заўсёды добрая, ніколі дрэннага слова не скажа. Дапамагае, падказвае… — гавораць пра яе вучні. — Гэта вельмі цікавы, адукаваны, разумны і мудры чалавек, які шмат ведае і якога прыемна слухаць.
— Ніна Васільеўна – надзвычай адкрыты чалавек. Яе манера выкладання адрозніваецца ад іншых педагогаў. Урокі за-памінаюцца дзецям надоўга… ды і ніколі яна не дазваляе сабе павышаць голас на вучняў.
— У якім бы ні была настроі, якія б праблемы не турбавалі мяне, — гаворыць Ніна Васільеўна, — на ўрок заўсёды іду з усмешкай і жаданнем здзівіць сваіх вучняў. Ды і яны плацяць мне тым жа, гатовы займацца рускай мовай нават на восьмым уроку.