Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

09.03.2020

Згадзіцеся, вядомасць кожнага чалавека, як асобы, вызначаецца, у першую чаргу, ім самім: яго паводзінамі, справамі, устойлівым аўтарытэтам.

Як прыклад – вядомая ў нашым невялікім горадзе Беразіно дырэктар СШ №2 Святлана Абрамовіч. Святлана Віктараўна — прывабная, разумная, з неўтаймаваным характарам і дзелавой актыўнасцю.

Яна пастаянна ў справах, яе рэдка можна застаць на адным месцы. Мне самой, каб дамовіцца аб сустрэчы, давялося разоў пяць “лавіць” яе па тэлефоне. І вось, нарэшце, мы размаўляем ва ўтульным кабінеце, упрыгожаным мноствам узнагарод розных узроўняў за поспехі, прафесійнае майстэрства.
Адчуваецца, што гэта маладая жанчына з вялікім пачуццём асабістай годнасці, і разам з тым, прыхільная да іншых, гатовая выслухаць, растлумачыць, дапамагчы. А калі патрэбна, можа быць упартай ва ўсім тым, што тычыцца яе праваты. Яе ўступлівасць не распаўсюджваецца на
тое, у што яна абсалютна верыць. І гэта не выключае ўнікальную для статуса дырэктара якасць — дабрыню. У дадатак – пачуццё справядлівасці. Заставацца добрым чалавекам на пасадзе кіраўніка няпроста, а вось паступаць па справядлівасці яшчэ цяжэй. Але, слава Богу, ёй удаецца. За гэта яе паважаюць, цэняць, любяць. І не толькі за асабістыя чалавечыя якасці, але, увогуле, як кіраўніка ўстановы адукацыі, які служыць правадніком энергіі, інструментам руху ва ўсіх інава- цыях. Без гэтага сённяшняе жыццё немагчыма.