Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

20.02.2020

У Бярэзінскім раёне праходзіць міжведамасная прафілактычная акцыя “Сябруем з законам”

У Бярэзінскім раёне з 10 па 23 лютага праходзіць міжведамасная прафілактычная акцыя “Сябруем з законам”.

У межах яе ва ўстановах адукацыі арганізаваны спартыўныя, культурна-забаўляльныя мерапрыемствы па прававым выхаванні школьнікаў.

Рэйдавыя групы, куды ўваходзяць члены камісіі па справах непаўналетніх, прадстаўнікі РАУС, РАНС, сацыяльнай сферы, выязджаюць у шматдзетныя, няпоўныя сем’і, і тыя, якія трапілі ў сацыяльна-небяспечнае становішча.

Працуюць і “тэлефоны даверу”. За кансультацыяй па пытаннях прафілактыкі алкагалізму і наркаманіі сярод непаўналетніх можна звярнуцца да ўрача-псіхатэрапеўта Бярэзінскай ЦРБ (52-1-00), па рэгуляванні крызісных сітуацый у сям’і — да педагога-псіхолага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра (51-4-11). На пытанні, што тычацца парушэння правоў і законных інтарэсаў дзяцей, вам адкажуць у камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама (52-0-59) і органах апекі (55578).
— Галоўная мэта мерапрыемстваў, — зазначае намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Святлана Бондар, — фарміраванне ў дзяцей і моладзі ўсвядомленых законапаслухмяных паводзін, прапаганда духоўных і маральных каш-тоўнасцей, здаровага ладу жыцця, прафілактыка п’янства, алкагалізму, нарка-маніі сярод падлеткаў.