Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

10.02.2020

З важкімі ведамі – да работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый: у раёне працягваецца акцыя ратавальнікаў «Бяспека - у кожны дом»

Месца акцыі - ФАЦ “Лазурный”, ДУП “Бярэзінскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм”.

Удзельнікі – работнікі арганізацый. Мэта – зберажэнне маёмасці і жыцця людзей ад агню.

Аповед пра прычыны пажараў у раёне, прагляд фільма “Паводзіны пры пажары”, “рэкламаванне” пажарных апавяшчальнікаў, напамін пра прынцып дзеяння вогнетушыцеля, пошук парушэнняў правілаў карыстання печчу і нават тушэнне ўзгарання масла на пліце - такая насычаная праграма чакала работнікаў названых працоўных калектываў, што прынялі ўдзел у акцыі. Большасць з іх – мужчыны, многія з іх кураць і, згодна з апытаннем, не бачаць у гэтым небяспекі. “Хіба што грошы прыходзіцца траціць!” – жартуе адзін з удзельнікаў акцыі. Верыцца, што напрыканцы мерапрыемства ён разам з калегамі ўпэўніўся ў шкодзе звычкі пакурыць не толькі для кашалька, але і для ўласнай бяспекі. Кожны прысутны атрымаў карысныя буклеты і памяткі, а галоўны паказчык цікавасці людзей да тэмы мерапрыемства – іх пытанні. Людзей хвалявала, што рабіць, калі разбіўся тэрмометр, чаму пагарэльцы могуць атрымаць штраф ад ратавальнікаў і як усталяваць у доме пажарны апавяшчальнік.

Служба ратавання нагадвае: у раёне праходзіць месячнік пажарнай бяспекі. Штодзень ратавальнікі не толькі выступаюць у працоўных калектывах, але і даследуюць жылы сектар грамадзян. Колькасць пажараў у раёне ў 2020 годзе значна перавышае іх колькасць у мінулым годзе, есць і выпадак гібелі чалавека ў агні. Будзьце пільнымі і ўважлівымі да пытанняў пажарнай бяспекі, не пакідайце без нагляду малых дзяцей. 101 і 112 – тэлефоны службы ратавання.

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС        фото