Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

04.02.2020

Калі падлетак ідзе супраць закону?… Гэта і іншыя пытанні разгледзелі на пашыраным пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх Бярэзінскага райвыканкама

Крымінальныя і адміністрацыйныя правапарушэнні, якія здзейснілі непаўналетнія, меры па прафілактыцы злачынстваў, спосабы зацікавіць падлеткаў, арганізаваць іх адпачынак, каб не цягнула на “подзвігі” – гэтыя і іншыя пытанні разгледзелі на пашыраным пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама.

Падводзіць вынікі дзейнасці камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама намеснік старшыні камісіі Святлана Бондар

У абмеркаванні пытанняў удзельнічалі намеснік старшыні Бярэзінскага райвыканкама, старшыня камісіі па справах непаўналетніх Уладзімір Навіцкі, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Святлана Бондар, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алеся Цітова, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валерыя Карэцкая, урач-псіхіятр-нарколаг Бярэзінскай ЦРБ Вольга Жукоўская, члены камісіі, прадстаўнікі ўстаноў культуры і адукацыі.

Станоўча ацаніў дзейнасць камісіі па справах непаўналетніх намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Навіцкі

ПРАВАПАРУШЭННІ
У 2019 годзе колькасць правапарушэнняў, якія здзейснілі падлеткі, знізілася. Былі ўчынены 2 крадзяжы, 2 хуліганствы, 1 – вымагальніцтва. Адна справа звязана з вырабам і распаўсюджваннем парнаграфічных матэрыялаў. Не зафіксавана злачынстваў,
учыненых у стане алкагольнага або наркатычнага ап’янення.
Па кожнай справе праводзілася сацыяльнае расследаванне, каб устанавіць прычыны і ўмовы, якія
паслужылі таму, што падлетак пайшоў супраць закона. Як ні дзіўна, усе падлеткі выхоўваліся ў поўных, добранадзейных сем’ях. На
момант здзяйснення злачынстваў на ўліках не стаялі, індывідуальная прафілактычная работа з імі не праводзілася. Раней да
крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці не прыцягваліся. Але двое падлеткаў маюць асаблівасці псіхафізічнага развіцця.
— Усе злачынствы былі ўчынены ў вячэрні час, — дадала Святлана Бондар. – А гэта значыць, што бацькі дрэнна сачылі за дзецьмі. На жаль, іншы раз бацькі лічаць, што за іх дзяцей адказваюць настаўнікі, супрацоўнікі РАУС, члены камісіі, толькі не яны. А ў
першую чаргу менавіта таты і матулі павінны расказваць падлеткам пра нормы паводзінаў, тлумачыць, што за кожны ўчынак прыйдзецца адказваць.

У пасяджэнні ўдзельнічалі члены камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама, прадстаўнікі РАУС, ЦРБ, адукацыі, культуры

АДМІНІСТРАЦЫЙНЫЯ ПРАВАПАРУШЭННІ
Усяго за справаздачны перыяд камісія разгледзела і прыняла рашэнні па 71 адміністрацыйным пратаколе, што на 1 больш у параўнанні з мінулым годам.
Зніжана колькасць правапарушэнняў, учыненых у стане алкагольнага ап’янення. Толькі з 4 непаўналетнімі ўрач-псіхіятр-нарколаг праводзіць прафілактычную работу.
— На жаль, па-ранейшаму непаўналетнія “забываюцца” і пра правілы дарожнага руху, — гаварыла С. Бондар. — У агульнай колькасці выяўлена 19 фактаў парушэнняў, што на 13 менш, чым за аналагічны перыяд 2018 года. У дачыненні да 13 пешаходаў-падлеткаў складзены пратаколы за тое, што яны рухаліся ў цёмны час сутак без святлоадбівальных элементаў.