Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

03.02.2020

Запрашаем на надзвычайны сельскі сход!

У рамках акцыі “Бяспека – у кожны дом” бярэзінскія ратавальнікі наладзілі ў сельскім доме культуры аграгарадка Пагост мерапрыемства “Скарбонка бяспекі”. Да нас з задавальненнем далучыліся юныя ратавальнікі з клуба “Сірэна”, работнікі культуры і медыкі. Акрамя традыцыйнай карыснай гутаркі і прагляду фільма, удзельнікаў мерапрыемства чакалі некалькі прыемных сюрпрызаў. Па-першае, канцэрт. Работнікі мясцовага СДК і старшакласніцы Пагосцкай школы падрыхтавалі шэсць нумароў самадзейнасці: душэўна пелі пра жыццёвую мудрасць дарослыя выканаўцы, пра каханне – маладыя дзяўчаты. Не засталіся ў баку і юныя ратавальнікі: актывісткі Паліна Цыбулька і Алена Аўтуховіч бадзера танцавалі, выконваючы песню пра маладзежную арганізацію ратавальнікаў-пажарных. Далей людзей чакалі гульневыя пляцоўкі: тут можна было і патушыць пажар на газавай пліце, і знайсці небяспечнасці ва ўсталяванні печкі, і пазваніць у службу ратавання, і адказаць на пытанні віктарыны, і прымерыць баявое адзенне ратавальнікаў. Поплеч працаваў урач: усе жадаючыя маглі памерыць ціск, атрымаць кансультацыю. За ўсе вытрыманыя іспыты людзі атрымлівалі эмблемы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, па найбольшай колькасці якіх мы выбралі лепшага ратавальніа на весцы. Ім стала Счасная Марыя Іванаўна. Жанчыне падаравалі аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Што надзвычай прыемна – падарунак прыйшоўся вельмі дарэчы: як прызнаецца пенсіянерка, думкі набыць карысны прыбор былі, але ўсе “рукі не даходзілі”. Кожны ўдзельнік схода атрымаў ад ратавальнікаў карысную наглядную прадукцыю: дарослыя і падлеткі – буклеты “Бяспека ў кожны дом” і брашуры “Дапомога побач”, дзеці – буклеты “Геаметрыя бяспекі”. Шматлікае “дзякуй”, пажаданні ўсяго лепшага і запрашэнні прыязджай яшчэ сталі найлепшай адзнакай нашай дзейнасці!

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС