Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

15.01.2020

10 студзеня ў Слуцку ўрачыста назвалі пераможцаў конкурсу “Вучань года Мінскай вобласці–2019”

Тут у Доме дзіцячай творчасці былі ўшанаваны 25 лепшых вучняў Мінскай вобласці, якія дасягнулі значных поспехаў у 2019 годзе ў вучобе, творчай, спартыўнай і грамадскай дзейнасці, унеслі значны ўклад у скарбонку дасягненняў рэгіёна. Гэта — пераможцы рэспубліканскіх, міжнародных алімпіяд, канферэнцый, конкурсаў і праектаў, спаборніцтваў, лідары дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў, вучнёўскага самакіравання і валанцёрскага руху.


Ва ўрачыстай абстаноўцы заслужаныя дзеячы з розных галін дзейнасці ўзнагародзілі фіналістаў у 5 намінацыях: «Вучэбная дзейнасць», «Спартыўная дзейнасць», «Творчая дзейнасць», «Праектная дзейнасць», «Грамадская і працоўная дзейнасць».
Пераможцам конкурсу «Вучань года» былі ўручаны пасведчанні, памятныя статуэткі і знакі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама. Акрамя гэтага, лепшых з лепшых у вобласці чакалі салодкія падарункі, цікавыя музычныя нумары і творчыя сюрпрызы.
Урачыстае мерапрыемства праходзіла на Міншчыне пяты раз і стала яркім завяршальным акордам дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». Усе пераможцы наведалі Слуцкі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзе павіншавалі дзятву з каляднымі святамі і ўручылі ім салодкія падарункі.

 

Пераможцам у намінацыі “Спартыўная дзейнасць” стаў вучань Гарэніцкай СШ Дзяніс Буры. Ён надзвычай спартыўны юнак, бо захап-ляецца спартыўным арыентаваннем, велаарыентаваннем і баскетболам.


Дзяніс – пастаянны прызёр абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў, дзе сярод сваіх равеснікаў ён нязменна — лідар. Так, юнак святкаваў “вікторыю” на спрынтарскай дыстанцыі па велаарыентаванні, двухэтапнай эстафеце па спартыўным арыентаванні, на сярэдніх дыстанцыях па арыентаванні, велаарыентаванні і лыжным арыентаванні. У юнацкім рэйтынгу Рэспублікі Беларусь 2019 года па спартыўным арыентаванні сярод юнакоў 2005-2006 гадоў нараджэння гарэніцкі вучань займае пачэснае першае месца. Спыняцца на гэтым юнак не збіраецца, бо адкрыў для сябе ў мінулым годзе новы від
спорту — біятлон. Летась ён быў удзельнікам абласнога этапу спаборніцтваў па біятлоне сярод дзяцей і падлеткаў “Снежны снайпер” на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Школьныя сябры, бацькі і педагогі ўпэўнены: 2020 год стане для Дзяніса новым яркім стартам для новых поспехаў і перамог.