Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

31.12.2019

Са святочным візітам наведалі Бярэзінскі раён дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання Ігар Лаўрыненка і начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Мінаблвыканкама Мікалай Кухавец

Навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” працягвае сваё чароўнае шэсце па Бярэзіншчыне.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання Ігар Уладзіміравіч Лаўрыненка, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Мінаблвыканкама Мікалай Мікалаевіч Кухавец, намеснік старшыні Бярэзінскага райвыканкама Уладзімір Міхайлавіч Навіцкі і начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алеся Аляксееуна Цітова ў дружнай сям’і Талочыных.

 

Напярэдадні Новага года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання Ігар Уладзіміравіч Лаўрыненка і начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Мінаблвыканкама Мікалай Мікалаевіч Кухавец наведалі наш раён. Разам з намеснікам старшыні Бярэзінскага райвыканкама Уладзімірам Міхайлавічам Навіцкім і начальнікам упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алесяй Аляксееуна Цітовай яны завіталі ў вёску Каменны Барок да прыёмнай сям’і Талочыных.

Гаспадары — Таццяна Дзмітрыеўна і Анатолій Рыгоравіч — сардэчна віталі шаноўных гасцей у сваёй утульнай, светлай вясковай хаце, дзе прыемна пахла духмянымі пірагамі, а дзеці шчыра радаваліся навагоднім падарункам, якія ім былі ўручаны ля прыгожай, святочна прыбранай ялінкі.

Зараз у сям’і Талочыных выхоўваецца трое братоў-сірат – Ягор, Стас і Улад Крэеры, а ўсяго праз іх добрыя рукі і шчырыя сэрцы (з 2004 года, калі была створана прыёмная сям’я) прайшлі 12 дзяцей, якім давялося па волі лёсу застацца без апекі бацькоў.