Завіталі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Токан і галоуны спецыяліст упраулення па адукацыі Бярэзінскага райвыкамкама Звоннікава А.С. у дзяржаўную ўстанову “Бярэзінская СДЮШАР” да юных аматараў грэка-рымскай барацьбы, плыўцоў і футбалістаў
Тут, ля ўпрыгожанай ялінкі, сабраліся самыя актыўныя, ініцыятыўныя юныя спартсмены. З радасцю прымалі яны ў свой адрас святочныя віншаванні і пажаданні ўдачы і дастойных перамог, і, зразумела, падарункі напярэдадні надыходзячага Новага года.
Сярод юных футбалістаў, якія займаюцца пад кі-раўніцтвам трэнера Сяргея Булойчыка, — Аляксандр Піскун, Ягор Куховіч, Максім Цэдрык, Кірыл Ганчук; сярод юных плыўцоў – Ксенія Драка, Ангеліна і Валерыя Кандрусік, іх трэніроўкі праходзяць пад кіраўніцтвам Яўгена Благароднага; сярод юных аматараў грэка-рымскай барацьбы – Марк Тхароў, Даніла Петрусевіч, Даніла Гамеза (трэнер – Сяргей Рашотка).