16 дзяўчынак і хлопчыкаў з Бярэзіншчыны з задавальненнем наведалі дабрачыннае навагодняе свята, якое прайшло ў Рэспубліканскім палацы прафсаюзаў у межах акцыі «Прафсаюзы — дзецям»
У межах акцыі «Прафсаюзы -дзецям» хлопчыкі і дзяўчынкі з Бярэзіншчыны завіталі на прафсаюзную ёлку
16 дзяцей дашкольнага і сярэдняга школьнага ўзростаў са шматдзетных сем’яў, лепшых у вучобе, спартыўных дасягненнях прынялі ўдзел у дабрачынным навагоднім свяце. З задавальненнем паглядзелі навагодняе прадстаўленне, якое было наладжана для іх у Мінску ў Рэспубліканскім палацы прафсаюзаў.
— Ужо стала добрай традыцыяй, што мы арганізоўваем нашым дзецям паездку на дабрачыннае навагодняе свята ў Мінск, — зазначыла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Токан. — Тут для іх было наладжана навагодняе прадстаўленне, дзе былі і Дзед Мароз, і Снягурка, і іншыя казачныя героі! Думаю, усім спадабалася.
— Мне навагодняе прадстаўленне вельмі і вельмі спадабалася! — гаворыць першакласніца Сафія Гліністая. — Мы паглядзелі цудоўнае прадстаўленне, атрымалі салодкія падарункі і знайшлі новых сяброў! Дзякуй арганізатарам за такое незвычайнае, чароўнае, святочнае падарожжа!