Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

20.07.2019

А вы ўжо далучыліся да праекта “Беразіно — здаровы горад”?

Праект “Беразіно – здаровы горад” будзе рэалізоўвацца ў Бярэзінскім раёне на працягу 2019-2022 гадоў. Асноўная задача — навучыць людзей клапаціцца аб сваім здароўі. У рамках яго праходзіць шэраг спартыўных і культурных мерапрыемстваў, прафілактычных акцый, выступленняў спецыялістаў у працоўных калектывах – амаль усе яны асвятляюцца ў “Бярэзінскай панараме”… 
Сёння мы вырашылі пацікавіцца ў жыхароў Бярэзіншчыны, ці ведаюць яны пра такі праект, ці далучыліся ўжо да яго, ды і, увогуле, ці вядуць здаровы лад жыцця?
Віктар САДОЎНІКАЎ,
супрацоўнік Бярэзінскага РАУС:


— Вядома ж, пра праект “Беразіно – здаровы горад” ведаю. Наша сям’я – аматар здаровага ладу жыцця. Мы не сябруем з цыгарэтамі і спіртнымі напоямі. Тры разы на тыдзень з жонкай Дашай бегаем на свежым паветры, ходзім і ў спартыўную залу (я ў “трэнажорку”, Даша – на фітнес). Выбіраемся ўсёй сям’ёй у басейн. Ёсць і дома некаторыя трэнажоры. Увогуле, я лічу, што спортам больш карысней займацца на свежым паветры. Прымаем актыўны ўдзел у розных спартыўных раённых, абласных і нават рэспубліканскіх мерапрыемствах. Да прыкладу, у гэтым годзе ўдзельнічалі ў марафонах да 23 лютага і 8 Сакавіка, якія праходзілі ў Мінску.

Юлія АКІКІ,
у дэкрэтным водпуску:

— Я пастаянны падпісчык “Бярэзінскай панарамы” і пра праект даведалася менавіта з газеты. Я матуля дачушак, але маю “асіную” талію, якой ганаруся. Вяду здаровы лад жыцця, імкнуся правільна харчавацца. Кожны дзень выконваю фізічныя практыкаванні. Час ад часу хаджу ў басейн, скачам з дачушкамі на батуце, шмат гуляем – адным словам, весела і карысна бавім час.