Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

30.05.2019

У школах Бярэзіншчыны прагучаў апошні школьны званок

Напрыканцы мая па ўсёй краіне адбыліся ўрачыстыя лінейкі і для тысяч дзяцей прагучаў вясёлы школьны званочак. Адных ён паклікаў на канікулы, а вось для выпускнікоў стаў апошнім і абвясціў, што настала пара развітвацца з установамі адукацыі, настаўнікамі, шчаслівай парой дзяцінства, каб зрабіць упэўнены і рашучы крок у дарослае жыццё.
У Брадзецкай сярэдняй школе на свята сабраліся не толькі вучні і настаўнікі гэтай установы, але і ганаровыя госці. На ўрачыстую лінейку завіталі старшыня райвыканкама  Аляксандр Мікалаевіч Бабічаў, яго намеснік Уладзімір Міхайлавіч Навіцкі, начальнік упраўлення  па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алеся Аляксееўна Цітова, ляснічы Брадзецкага лясніцтва Дзмітрый Міхайлавіч Мяшалкін. Як  і належыць гасцям, наведаліся яны да школьнікаў з падарункамі.