Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

28.05.2019

Ведай нашых! Нашы дзеці – адны з лепшых у вобласці па пажарна-выратавальным спорце

23 мая ў Барысаўскім раёне прайшлі штогадовыя абласныя спаборніцтвы сярод юнакоў і дзяўчат па пажарна-выратавальным спорце. 23 каманды Мінскай вобласці змагаліся ў пераадоленні 100-мятровай паласы з перашкодамі, у спаборніцтвах па пад’еме па штурмавой лесвіцы на другі паверх вучэбнай вежы, у эстафеце на 400 метраў. Бярэзінскі раён прадстаўляла каманда з пяці юнакоў і двух дзяўчат, актывістаў клуба юных ратавальнікаў “Сірэна” Цэнтра дзіцячай творчасці. Годна адстойвалі гонар Бярэзінскага раёна Кузін Аляксандр, Кучынскі Уладзіслаў, Баркоўскі Вадзім, Казюка Аляксандр з ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Беразіно”, Вараб’ева Паліна і Валовік Ганна з “Сярэдняй школы №3 г.Беразіно”, Марчанка Яўген з “Бярэзінскай гімназіі”. Як і чакалася, накал барацьбы быў вельмі высокі. Складана было змагацца яшчэ і таму, што надвор’е было сапраўды спякотным. Каманда Бярэзінскага раёна заняла надзвычай годнае, але крыху крыўднае 4-е месца. Уступілі нашы спартсмены толькі камандам, многія дзеці з якіх ужо не раз адстойвалі гонар Мінскай вобласці на рэспубліканскіх спаборніцтвах па пажарна-выратавальным спорце. А Уладзіслаў Кучынскі з ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Беразіно” заваяваў дыплом трэцяй ступені ў асабістым заліку на этапе “Пад’ем па штурмавой лесвіцы на другі паверх вучэбнай вежы”. І гэта – сярод 115-ці юнакоў-сапернікаў! Менш за 8 секунд Уладзіслаў пераадолеў дыстанцыю ў 30 метраў і па лесвіцы падняўся на вежу. Віншуем нашу каманду і жадаем мэтанакіравана рухацца да сваёй мэты і заняць у наступным годзе прызавое месца. Здольнасці, жаданне і спрыт для гэтага ў дзяцей есць. Зараз мэта каманды – рэгулярныя трэніроўкі.

Бярэзінскі райаддзел па надзвычайных сітуацыях выказвае падзяку Ірыне Рыгораўне Осіпавай, педагогу дадатковай адукацыі Цэнтра дзіцячай творчасці Бярэзінскага раёна, кіраўніку клуба “Сірэна”, за годную падрыхтоўку каманды.

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС