З 13 па 18 мая ў Бярэзінскім раёне шырока адзначаўся Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту. З гэтай нагоды на базе фізкультурна-аздараўленчага цэнтра “Лазурный” і раённай спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву былі наладжаны разнастайныя спаборніцтвы, акцыі. Да ўдзелу ў іх запрашаліся не толькі дзятва і школьнікі, але і дарослыя ўсіх узростаў. Сапраўднай кульмінацыяй свята стаў Дзень адкрытых дзвярэй у здараўленчых і спартыўных установах, дзе кожны з бярэзінцаў мог бясплатна далучыцца да фізічнай культуры і спорту — паплаваць у басейне, зрабіць практыкаванні ў трэнажорнай зале альбо наведаць заняткі фітнесам.