Са святам! З Першамаем, поспехаў працы, здароўя, натхнення…” – так весела, са шчырымі ўсмешкамі на твары віталі адзін аднаго (і нават незнаёмыя людзі) 1 Мая. З самай раніцы, нягледзячы на выхадны дзень, на цэнтральнай плошчы горада было шматлюдна, адчуваўся святочны настрой.
Святочна і весела адзначылі Бярэзінцы Першамай – падзея аднолькава любімая і дарослымі, і дзецьмі. Добрага самаадчування ўдзельнікам мерапрыемстваў не сапсавала нават даволі халоднае і ветранае надвор’е, бо яно з поспехам кампенсавалася радасным настроем, а потым, тым напалам эмоцый і спартыўнага азарту, якія панавалі тут.
На галоўнай гарадской плошчы прадстаўнікі райвыканкама і працоўных калектываў раёна, члены грамадскіх аб’яднанняў, члены прафсаюзных арганізацый раёна, моладзь, школьнікі і госці райцэнтра, каб прыняць удзел ва ўрачыстым мітынгу, прысвечаным Святу працы. Далей адбыўся лёгкаатлетычны крос
Святкаванне 1 Мая пацвярджае высокую грамадзянскую адказнасць, патрыятызм і згуртаванасць беларускага народа. Гэта асабліва важна ў цяперашніх няпростых эканамічных умовах, калі ад эфектыўнай працы і самааддачы кожнага залежыць грунтоўнасць нашай дзяржавы, яе незалежнасць і суверэнітэт.