Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

22.04.2019

Разам з медыкамі – за бяспечнае жыцце! (Бярэзінскі раён)

  • Разам з медыкамі – за бяспечнае жыцце! (Бярэзінскі раён)

Сумесна з раённымі медыкамі бярэзінскія ратавальнікі наладзілі мерапрыемства на базе Бярэзінскай спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы. Мы ставілі сваёй мэтай нагадаць дзецям і дарослым пра асноўныя меры пажарнай бяспекі ў доме і расказаць пра тэхніку рэанімацыі чалавека.

Як і чакалася, вялікі інтарэс мерапрыемства выклікала менавіта ў дзяцей. Гэта яны, быццам птушаняты, гучна гаманілі вакол гульневай пляцоўкі, адказвалі на пытанні віктарыны, малявалі ў крагах пажарную машыну і прычыны пажараў, шукалі парушэнні правіл бяспекі ў кватэры. Гэта яны цэлай камандай слухалі расказ медыка пра прынцыпы аказання сардэчна-легачнай рэанимацыі і ўсе разам жадалі паспрабаваць “ажывіць” манекена Максіма. Зацікавіла мерапрыемства і дарослых: яны з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны, і не менш за дзяцей радаваліся падарункам ад ратавальнікаў. Роставая лялька-ратавальнік стварала прыўзняты настрой, а шматлікае “дзякуй!” стала ўзнагародай арганізатарам мерапрыемства. А мы ў сваю чаргу дзякуем актывістам клуба юных ратавальнікаў “Сірэна” і яго кіраўніку Осіпавай Ірыне Рыгораўне за падтрымку і дапамогу!

Сумесныя мерапрыемствы будуць працягвацца.

Нажмите для увеличения изображения IMG_8111.jpgНажмите для увеличения изображения IMG_0587.jpgНажмите для увеличения изображения IMG_8123.jpgНажмите для увеличения изображения IMG_0566.jpg