Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

17.04.2019

Нашы — лепшыя ў Рэспубліцы!

Усе выхадныя дні, пачынаючы з лістапада 2018 года па красавік сёлетняга, праходзіў чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па міні-футболе сярод юнакоў 2005 года нараджэння.

У спаборніцтвах удзейнічалі 14 мацнейшых каманд краіны, сярод якіх чатыры выйшлі ў фінал — ФК ”Гарадзея”, ФК “Крумкачы”, футбольная акадэмія “Сталіца” і каманда Бярэзінскай спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам трэнера Сяргея Булойчыка.

У фінальнай гульні бярэзінскія футбалісты прыгожа і ўпэўнена даказалі сваё лідарства і перавагу над сапернікамі: яны з лікам 6 і 2 разграмілі каманду футбольнага клуба “Гарадзея”.

Па выніках чэмпіянату лепшым варатаром стаў бярэзінскі футбаліст Максім Тукач, але варта адзначыць усіх ігракоў каманды. Аляксандра Рогава, Аляксандра Грыбко, Улада Шмэрка, Глеба Самца, Мікіту Цуранава, Мікіту Круталевіча, Яўгена Гомана, Антона Алейнікава, Станіслава Булойчыка, Кірыла Ліпляніна і Канстанціна Благароднага.