Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

17.04.2019

Прывітанне ад Клуба творчых сустрэч

Прывітанне ад Клуба творчых сустрэч

Прывітанне ад Клуба творчых сустрэч, які існуе ў Бярэзінскай бібліятэцы ўжо шмат год! На гэты раз к нам у Бердаварот зацягнула таленавітую маладую паэтку, рэдактара аддзела паэзii часопiса “Маладосць”, выпускнiцу Школы маладога пiсьменнiка Крысцiну Бандурыну.

Яна завітала ў бібліятэку цёплым і сонечным суботнім днём 13 красавіка. З гэтай нагоды мы запрасілі старшакласнікаў Сярэдняй школы № 2. У звычайным жыцці Крысціна размаўляе на роднай беларускай мове, вершы піша таксама беларускамоўныя. Таму перад яе выступам мы з гасцямі сустрэчы правялі невялікую віктарыну, пераключыліся на беларускую мову. Паэтка – дзяўчынка з неверагоднымі блакітнымі вачыма-азёрамі - чытала свае вершы і расказвала аб сваім жыцці, аб сучасных людзях і чалавечнасці, дый настолькі адкрыта і сумленна, што падлеткі ўвесь час слухалі моўчкі, а гэта для іх не ўласціва! Несумненна, Крысціна закранула іх сэрцы, прымусіла задумацца аб важным. Дзякуй ёй за шчырасць! Дзякуй дзевятаму класу школы № 2, што не паленаваліся наведаць нас. І дзякуй нам!

Нажмите для увеличения изображения 102.jpg

Нажмите для увеличения изображения 103.jpg

Нажмите для увеличения изображения 102.jpgНажмите для увеличения изображения 104.jpg