Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

16.04.2019

“Мы супраць алкаголю”

праходзіць у раёне з 15 па 19 красавіка.

— Галоўная яе мэта — прафілактыка ўжывання алкагольных, слабаалкагольных напояў непаўналетнімі, прывіванне асноў здаровага ладу жыцця, — тлумачыць намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Святлана Іванаўна Бондар. – Ва ўстановах адукацыі праходзяць конкурсы малюнкаў “Дзеці супраць алкаголю”, спартыўныя мерапрыемствы для дзяцей і бацькоў пад дэвізам “Спорт замест алкаголю”, тэматычныя флэшмобы “Моладзь выбірае здаровы лад жыцця”. З прафілактычнымі лекцыямі выступаюць члены камісіі па справах непаўналетніх, медыцынскія работнікі, супрацоўнікі РАУС, пракуратуры.
Нагадаем, што таксама можна звярнуцца на тэлефоны «гарачых ліній»: па пытаннях ужывання непаўналетнімі алкаголю, псіхатропных рэчываў (тэл. 55115 – урач-псіхіятр-нарколаг УАЗ “Бярэзінская ЦРБ”); ананімнага псіхалагічнага кансультавання дзяцей (тэл. 51411 — педагог-псіхолаг ДУА «Бярэзінскі РСПЦ»); кансультаванне непаўналетніх і бацькоў па пытаннях адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці непаўналетніх (тэл. 52059 – камісія па справах непаўналетніх райвыканкама і 56314 – інспекцыя па справах непаўналетніх Бярэзінскага РАУС).