Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

08.04.2019

Хто самы вяселы і знаходлівы ў Бярэзінскім раёне?

Хто самы вяселы і знаходлівы ў Бярэзінскім раёне?

6 красавіка любімая гульня ўсіх маладых, вяселых і знаходлівых сабрала ў актавай зале Бярэзінскага раённага цэнтра культуры тры таленавітыя каманды. Юнакі і дзяўчаты з каманд “Па-барабану” (“Сярэдняя школа №2 г.Беразіно”), “Сам-Я-Спасатель” (“Бярэзінская гімназія”), “Fire born” (“Сярэдняя школа №3”) выкладваліся на поўную, каб здзівіць і насмяшыць журы і ўсіх прысутных.

А галоўнае – данесці важныя ісціны бяспечных паводзін: фестываль упершыню праводзіўся па тэматыцы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. На працягу ўсей гульні трымалася інтрыга. Яўнага лідара не было, бо каманды выступалі з пераменным поспехам. Паміж конкурсамі арганізатары запрашалі каманды паказаць залу флэш-моб, і гэта было абсалютна непрадказальна: каманды не папярэдзілі пра такі экспромт. А гэта зроблена для таго, каб дзеці без падрыхтоўкі праявілі сваю знаходлівасць і весялосць. Разам з імі танцавалі ў зале і дзеці, і дарослыя. Па выніках усей гульні грамату “Міс фестываля” атрымала Настасся Керына з каманды “Сам-Я-Спасатель”, грамату “Містэр фестываля” – Эдуард Шамко з каманды “Па-барабану”. Грамата “За лепшы жарт” дасталася таксама камандзе “Па-барабану”. Агульны вынік, што падвяло строгае журы, стаў такім: заслужанае трэцяе месца – у каманды “Fire born” (ДУА “Сярэдняя школа №3 г.Беразіно”), на другой ступені п’едэстала – “Сам-Я-Спасатель” (ДУА “Бярэзінская гімназія”). А самымі вяселымі і знаходлівымі ў раённым конкурсе 2019 года сталі  юнакі і дзяўчаты з каманды “Па-барабану” (ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Беразіно”). Яны ўжо пачалі рыхтавацца да занальнай гульні фестываля, што пройдзе 16 красавіка ў Смалявічах. Будзем “трымаць кулячкі” за каманду! 

Бярэзінскі райаддзел па надзвычайных сітуацыях дзякуе педагогам, што рыхтавалі каманды да фестываля. А яшчэ - падзяка за дапамогу ў арганізацыі мерапрыемства і супрацоўніцтва ў галіне работы з моладдзю ўпраўленню па адукацыі, спорце і турызме Бярэзінскага райвыканкама, раённаму камітэту ГА “БРСМ”, аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Нажмите для увеличения изображения IMG_0449.jpg

Нажмите для увеличения изображения IMG_0392.jpgНажмите для увеличения изображения IMG_0453.jpg

Нажмите для увеличения изображения IMG_0458.jpg

ссылка