Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

03.04.2019

Ратавальнікі запрашаюць на сельскі сход!

  • Ратавальнікі запрашаюць на сельскі сход!

Сельскі дом культуры ў аграгарадку Любушаны чакала цікавая падзея – сюды для правядзення грамадска-масавага мерапрыемства ў рамках акцыі “Дзень бяспекі. Увага ўсім!” завіталі бярэзінскія ратавальнікі і кіраўнік Пагосцскага сельскага выканаўчага камітэта.

 Слова ўзялі начальнік Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Мікалай Віктаравіч Андрыевіч, начальнік пажарнага паста аг.Любушаны Крыварот Аляксей Пятровіч, старшыня Пагосцскага сельсавета Цыбулька Аляксандр Пятровіч, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС Вольга Мікалаеўна Данэйка. Людзям расказалі пра прычыны пажараў, карыснасць пажарнага апавяшчальніка. Асаблівую ўвагу надалі пытанню бяспечнага спальвання смецця і недапушчэнню спальвання сухой расліннасці. І ў праграме схода - не толькі карысная гутарка, але і паказ магчымасцяў пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі, гульні і віктарыны. Асабліва ўся дзея спадабалася дзецям: адбою не было ад жадаючых узяць картку з пытаннем, знайсці парушэнні правіл бяспекі на малюнку, намаляваць у крагах ратавальніка пажарную машыну, прымерыць баявую вопратку ратавальнікаў. Усеагульны прыўзняты настрой падтрымлівала роставая лялька-ратавальнік. Карысны падарунак атрымаў кожны, хто прыйшоў на сход  - і дарослыя, і дзеці.

Нагадваем усім грамадзянам: толькі ўласная ўважлівасць і асцярожнасць засцерагуць ваш дом і жыцце ад пажару! Беражыце сябе і сваіх дзетак! Тэлефоны службы ратавання – 101, 112.

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

Нажмите для увеличения изображения IMG_9857.jpgНажмите для увеличения изображения IMG_9804.jpgНажмите для увеличения изображения IMG_9836.jpgНажмите для увеличения изображения IMG_9940.jpg