Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

01.04.2019

Як прайшла чарговая акцыя ратавальнікаў у Беразіно

  • Віншаванні,падарункі, папаўненне радоў маладзежный арганізацыі… Як прайшла чарговая акцыя ратавальнікаў у Беразіно

Чарговае мерапрыемства ў рамках акцыі “Дзень бяспекі. Увага ўсім!” правялі бярэзінскія ратавальнікі сумесна з упраўленнем па адукацыі, спорце і турызме, аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бярэзінскага райвыканкама. На гэты раз гасцінна расчыніла свае дзверы “Сярэдняя школа №2 г.Беразіно”.

Нажмите для увеличения изображения IMG_9375.jpg 

Дзеці і дарослыя прыйшлі сюды, каб нясумна і карысна правесці час – паглядзець канцэрт,  атрымаць наглядную прадукцыю ад ратавальнікаў. А яшчэ – каб разам павіншаваць пераможцаў штогадовых конкурсаў “Школа бяспекі” і “Выратавальнікі вачыма дзяцей”. Таксама на мерапрыемстве мы ўрачыста прынялі ў рады Беларускай маладзежнай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных 21 новага яе члена! Радасны настрой падтрымлівала роставая лялька-выратавальнік. “А мне спадабалася!” – пачулі мы ад многіх дзяцей. Несумненна, найлепшая падзяка.

Нажмите для увеличения изображения IMG_9325.jpgНажмите для увеличения изображения IMG_9411.jpg

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС