Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

29.03.2019

СТРЕЛЬБА КФК и Буревестник 2019

Першымі дэманстравалі свае трапнасць і ўдачлівасць 24 каманды з ліку работнікаў сістэмы адукацыі. Сярод педагогаў і кіраўнікоў навучальных устаноў лепшы вынік паказалі прадстаўнікі Лешніцкай СШ Алена Драка і Іван Міхалёў, якія разам выбілі 82 ачкі са 100 магчымых. Другі вынік у 80 ачкоў належыць Таццяне Ста-равойт з Мікуліцкай пачатковай школы. Замкнула тройку лідараў каманда Брадзецкай СШ у складзе Святланы Халімончык і Міхаіла Мішталя.
А вось у спаборніцтвах па кулявой стральбе сярод прадпрыемстваў інтрыгі не атрымалася. Тут лепшы вынік, 75 са 100 магчымых, настраля-ла з пнеўматычнай вінтоўкі і заняла першае месца каманда раённага аддзела ўнутраных спраў у складзе Вадзіма Сакава і Надзеі Куставай. Адно ачко вартавым правапарадку састу-піла каманда РКУВП “Бярэзінская ЖКГ” у скла-дзе Алега Мішука і Настассі Баярэвіч. Трэцяе месца занялі прадстаўнікі прадпрыемства “Здравушка-мілк” Дзяніс Запрудскі і Наталля Паланевіч, якія выбілі 74 ачкі.
У пяцёрку трапных стралкоў увайшлі каманды торфапрадпрыемства і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
— Спаборніцтвы па кулявой стральбе сабралі нямала жадаючых праверыць сваю трапнасць, — падвёў вынікі мерапрыемства дырэктар фізкультурна-аздараўленчага цэнтра “Лазурный” Васілій Сяргеевіч Аўчарэнка. — Садзейнічалі гэтаму гібкія ўмовы выпрабаванняў, бо жанчыны стралялі седзячы, а мужчыны — стоячы, што было камфортна нават навічкам.
Застаецца дадаць, што наперадзе, у красавіку, працоўныя калектывы раёна ча-каюць не менш захапляльныя камандныя спаборніцтвы па настольным тэнісе, а ўмаі — па лёгкай атлетыцы. Таму самы час усур’ёз узяцца за сваю фізічную форму і распачаць заняткі ў спартыўным цэнтры!

Среди КФК:
1 место Березинское РОВД
Кустова Надежда;
Саков Вадим.
2 место РКУПП "Березинское ЖКХ"
Мишук Олег;
Бояревич Анастасия.
3 место ОАО "Здравушка-милк"
Запрудский Денис;
Паланевич Наталья.


Среди работников образования ФСК "Буревестник"
1 место - СШ Лешница
Михалев Иван;
Драко Елена.
2 место СШ Микуличи
Старовойт Татьяна.
3 место СШ Бродец
Халимончик Светлана;
Мишталь Михаил.