Управление по образованию, спорту и туризму
Березинского районного исполнительного комитета
ул.Октябрьская, 18 223311, г.Березино Минской области
Начальник управления +375(1715)6-96-50
uosit@berezino-asveta.by Приемная +375(1715)6-92-20
Весела, пазнавальна і актыўна – менавіта так хочацца расказаць пра акцыю “Дзень бяспекі. Увага ўсім!”, якая прайшла ў Беразіно.
На гэты раз “проціпажарнай” камандзе гасцінна расчыніла свае дзверы Бярэзінская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву. Работы хапіла ўсім – і інспектару прапаганды, і юным ратавальнікам з клуба “Сірэна”, і нават роставай ляльцы-ратавальніку. Усе ўдзельнікі акцыі пайшлі дадому з карыснымі падарункамі, але ж атрымаць іх было не так проста: дарослыя з дзецьмі адказвалі на пытанні пра ўласную бяспеку, адшуквалі на малюнку небяспечныя сітуацыі ў доме, выбіралі на картках сродкі пажаратушэння, расказвалі пра правілы эвакуацыі, малявалі. А яшчэ з задавальненнем фатаграфаваліся з роставай лялькай! За дзве гадзіны мерапрыемства ў акцыі прынялі ўдзел больш сотні бярэзінцаў. Акцыя працягваецца.