Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

13.03.2019

Убачыць у дзіцяці сонца — крэда педагога

У кожным дзіцяці сонца, патрэбна толькі падарыць яму магчымасць свяціць. Для Святланы Віктараўны Абрамовіч гэта не проста выказванне, гэта крэда яе адносін да абавязкаў, да дзяцей.

Таму так па-дамашняму цёпла і ўтульна ў сярэдняй школе №2 г. Беразіно, якую яна ўзначальвае. І гэта не толькі знешні антураж, але і ўнутранае адчуванне. Другая гарадская школа жыве шматгадовымі традыцыямі, сувяззю пакаленняў. Тут знаходзяць любімых настаўнікаў і аднадумцаў вучні, сюды заўсёды з нецярпеннем і радасцю спяшаюцца выпускнікі розных гадоў.
— Сваю работу патрэбна выконваць так, каб не было сорамна, — гаворыць Святлана Віктараўна. – Кожны ў нашым калектыве любіць дзяцей і хоча іх любіць. І працуюць у нас настаўнікі, якія не могуць без школы.
Дырэктар установы і сама з іх ліку. Калісьці менавіта ў гэтай школе вучылася, мела вялікія здольнасці ў матэматыцы. Аднак любімая настаўніца і колішні дырэктар Ніна Васільеўна Беладзед дапамагла паіншаму паглядзець на рускую мову і літаратуру і ў выніку… стаць філолагам. І яшчэ якім філолагам! С.В. Абрамовіч таксама стала натхняльнікам для сваіх вучняў, падрыхтавала нямала алімпійцаў. Сем гадоў таму назад яна ўзначаліла школу. Школу, дзе робяць усё, каб дзецям было цёпла і ўтульна і ў прамым сэнсе (дзеля гэтага за 4 апошнія гады абноўлена большасць памяшканняў), і ў пераносным, дзе кожнаму вучню стараюцца паказаць, што яго любяць, паважаюць і цэняць.