Апошні зімні дзень запомніўся наведвальнікам бярэзінскага магазіна “ТрыО” акцыяй ратавальнікаў “Бяспека - у кожны дом”, якая праходзіла на першым паверсе магазіна.
Усе ўдзельнікі акцыі маглі праверыць свае веды пра ўласную бяспеку, навучыцца прынцыпам рэанімацыі чалавека, пагуляць разам з дзецьмі ў карысную гульню “Дзе небяспека?”, памаляваць у рукавіцах пажарнага, сфатаграфавацца з роставай лялькай-ратавальнікам. І абявязкова атрымаць яркую і карысную наглядную прадукцыю ў падарунак. Як і чакалася, дапытлівыя дзеці і дарослыя ўжо на стадыі падрыхтоўкі акцыі падыходзілі і цікавіліся: “А што тут адбываецца?”. Выдатнымі памочнікамі дарослых пажарных на акцыі сталі юныя ратавальнікі з клуба “Сірэна” Цэнтра дзіцячай творчасці і кіраўнік клуба Ірына Рыгораўна Осіпава. Прыемна, што не засталіся ў баку актывісты РК ГА “БРСМ”, раённы прадстаўнік Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бярэзінскага райвыканкама. Агульнымі намаганнямі за дзве гадзіны акцыі мы навучылі мерам пажарнай бяспекі звыш за дзвесце чалавек, уручылі амаль тры сотні асобнікаў нагляднай прадукцыі.
Выказваем падзяку дырэктару магазіна “ТрыО” Касоўскаму Максіму Анатольевічу за падтрымку ратавальнікаў у правядзенні мерапрыемстваў і пастаянную гатоўнасць да ўзаемадзення.
Вольга Данэйка, инспектар прапаганды Бярэзинскага РАНС