Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

01.03.2019

Сярод узнагароджаных — нашы педагогі

26 лютага ў ДУА “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі” адбылася калегія Галоўнага ўпраўлення адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. На пасяджэнні былі падведзены вынікі работы сістэмы адукацыі за 2018 год і вызначаны важнейшыя задачы развіцця галіны на 2019 год.

У рабоце калегіі прынялі ўдзел Іван Станіслававіч Маркевіч — намеснік старшыні Мінскага абл-выканкама, Раіса Станіславаўна Сідарэнка — намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь, кіраўніцтва галоўнага ўпраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама, начальнікі аддзелаў па адукацыі, спорце і турызме райвыканкамаў, прадстаўнікі прафсаюзных арганізацый, кіраўнікі шэрагу ўстаноў адукацыі, педагагічныя работнікі, якія падрыхтавалі ў 2018 годзе пера-можцаў і прызёраў рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд, навуковатэхнічных і творчых конкурсаў.
Дасягненні рэгіянальнай сістэмы адукацыі былі прадэманстраваны на інтэрактыўнай выставе «Будучыня побач!”. На пленарным пасяджэнні калегіі начальнік Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама Таццяна Валянцінаўна Апраніч прааналізавала рэалізацыю ў сталічным рэгіёне Дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і маладзёжная палітыка», а таксама сфармулявала задачы, якія сістэме адукацыі вобласці неабходна вырашыць у 2019 годзе.
Завяршылася калегія цырымоніяй узнагароджання лепшых устаноў адукацыі, кіраўнікоў і педагогаў вобласці. Сярод узнагароджаных і нашы таленавітыя землякі: Ігар Леанідавіч Чарнушэвіч, педагог дадатковай адукацыі інтэлектуальнага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, і Аляксандр Мікалаевіч Зябко, настаўнік фізікі і інфарматыкі ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Беразіно”. Яны атрымалі падзячныя лісты намесніка старшыні Мінскага аблвыканкама за дасягнутыя поспехі ў педагагічнай дзейнасці за 2018 год.

Алеся ЦІТОВА, начальнік упраўлення па адукацыі, спорцеі турызме райвыканкама.