Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

26.02.2019

Кожны дзень – дзень адчыненых дзвярэй у пажарнай часці!


    Кожны дзень – дзень адчыненых дзвярэй у пажарнай часці!

    У Беразіно – менавіта так! У любы дзень дзверы адчыненыя для школьнікаў, якія жадаюць даведацца, як працуе служба ратавання. А яшчэ – засвоіць на практыцы спосабы аказання неадкладнай дапамогі, ліквідаваць узгаранне, сфатаграфавацца ля пажарнай машыны… А самае  галоўнае – набыць карысныя веды, якіх многа не бывае! 

    Менавіта па такой праграме дзень адчыненых дзвярэй для школьнікаў ДУА “Сярэдняя школа №3 г.Беразіно” у рамках “Адзінага дня бяспекі” правялі бярэзінскія ратавальнікі. Цікава, што менавіта ў момант знаходжання дзяцей у цэнтры аператыўнага ўпраўлення на лінію 101 паступіў званок пра пажар у горадзе. На свае вачы дзеці пабачылі, як працуе дыспетчар і як у імгненне вока ратавальнікі апрануліся і вывелі баявую тэхніку з гаража. І гэта – бясспрэчна - найлепшая прафарыентацыя!

    Прафілактычныя мерапрыемствы будуць працягвацца.