Акцыя “Бяспека – у кожны дом!” працягваецца, і бярэзінскія ратавальнікі праводзяць інтэлектуальныя гульні сярод школьнікаў. Так, у актавай зале ДУА “Сярэдняя школа №3 г.Беразіно” сабраліся каманды васьмікласнікаў “Фенікс” і “Полымя”, каб “памерыцца розумам”, а найперш – атрымаць карысныя веды ў цікавай форме. Дзеці паспяхова прайшлі ўсе этапы гульні - “Медаябуквар”, “Брэйн-рынг” і “Дзе логіка?”. Падлеткі, як высветлілася, выдатна спраўляюцца з самымі складанымі заданнямі, а пытанне “Дзе логіка?” перад імі нават не стаіць: логіка ў пошуку адказу знаходзіцца імгненна! Пасля кожнага адказу ратавальнікі расказвалі пра важнасць выканання таго ці іншага правіла бяспекі. Напрыканцы каманды атрымалі заслужаныя дыпломы за перамогу у кожным асобным этапе, а ўсе ўдзельнікі гульні – брашуры “Правілы бяспечных паводзінаў у надзвычайных сітуацыях” і выдатны настрой!
Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС