У Бярэзінскім раёне з 5 па 24 лютага праходзіць міжведамасная прафілактычная акцыя “Сябруем з законам”.
У межах яе арганізаваны ва ўстановах адукацыі спартыўныя, культурна-забаўляльныя мерапрыемствы па прававым выхаванні школьнікаў, флэш-мобы, конкурсы малюнкаў, тэматычныя вечарыны і шмат іншага.
Рэйдавых груп, куды ўваходзяць члены камісіі па справах непаўналетніх, прадстаўнікі РАУС, РАНС, сацыяльнай сферы пастаянна выязджаюць у сем’і, каб своечасова, як кажуць, пры першых жа “званочках” выявіць нядобранадзейныя сем’і, падказаць ім, як выправіць сітуацыю.
Працуюць і “тэлефоны даверу”. За кансультацыяй па пытаннях прафілактыкі ўжывання алкаголю, псіхатропных рэчываў непаўналетнімі можна звярнуцца да ўрача-псіхатэрапеўта УАЗ “Бярэзінская ЦРБ” (52-1-00), па рэгуляванні крызісных сітуацый у сям’і — да педагога-псіхолага раённага сацыяльна-педа-гагічнага цэнтра (51-4-11). На пытанні, што тычацца парушэнняў правоў і законных інтарэсаў дзяцей, вам адкажуць у камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама (52-0-59), інспекцыі па справах непаўналетніх Бярэзінскага РАУС (56-3-14).
— Галоўная мэта нашых мерапрыемстваў, — зазначае намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Святлана Іванаўна Бондар, — фарміраванне ў дзяцей і моладзі ўсвядомленых законапаслухмяных паводзін, прывіццё ім духоўных і маральных каштоўнасцей, імкнення да здаровага ладу жыцця, прафілактыка п’янства, алкагалізму, наркаманіі.