Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

08.02.2019

А можа ў нас падрастае яшчэ адна Домрачава?

У алімпійскіх чэмпіёнаў нашай краіны існуе добрая традыцыя: у гонар сваіх перамог аказваць матэрыяльную падтрымку ўстановам, дзе яны рабілі свае першыя крокі да поспеху. У юных пераможцаў абласнога этапу рэспубліканскіх спаборніцтваў “Снежны снайпер” на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба такіх магчымасцей няма, але ў добрай справе прапаганды зімовых відаў спорту іх падтрымаў Мінаблвыканкам, які набыў 2900 пар лыжнага абсталявання. Першымі лыжныя абноўкі ў нашым раёне атрымалі навучальныя ўстановы, дзе вучацца прызёры абласнога этапу рэспубліканскіх спаборніцтваў “Снежны снайпер”. Спартыўны інвентар дзецям і падзячныя лісты іх  бацькам уручалі намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Міхайлавіч Навіцкі і начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алеся Аляксееўна Цітова.