Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

29.01.2019

Правілы алімпійскага поспеху бярэзінцаў

Амаль тысяча юных інтэлектуалаў прыняла ўдзел у трэцім абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. З іх звыш 400 сталі пераможцамі і атрымалі дыпломы самых розных ступеняў. У ліку гэтых шчасліўшчыкаў і сем бярэзінскіх вучняў. Яны разам са сваімі педагогамі раскрыюць сакрэты поспеху, падзеляцца ўражаннямі і эмоцыямі. 
Самага значнага поспеху сярод бярэзінцаў дасягнуў на алімпіядзе сёлетні выпускнік Бярэзінскай гімназіі Антон Лапыцька. Яшчэ летась юнак ганарыўся дыпломам ІІІ ступені, а ў гэтым годзе папоўніў скарбонку сваіх узнагарод дыпломам І ступені і ўжо поўным ходам рыхтуецца выступіць у фінале інтэлектуальных спаборніцтваў. 
Узнялася на прыступку вышэй у параўнанні з мінулым годам і яшчэ адна выпускніца 11 класа гімназіі Юлія Падаляка. Яна стала другой на алімпіядзе па французскай мове і была ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені.
Прыемна парадаваў і вучань 10 класа СШ №3 Аляксей Саўкін. Яго дэбют на алімпіядзе па нямецкай мове завяршыўся дыпломам ІІІ ступені. Не менш дарагія для педагогаў і дыпломы ІІІ ступені Мікалая Клімовіча і Вадзіма Галузы па інфарматыцы, Ягора Фядотава — па матэматыцы, Настассі Фясун – па геаграфіі.

Правіла першае: навучы вучыцца

— Брытанскія вучоныя даказалі, што для самай якаснай і эфектыўнай методыкі навучання дзяцей дастаткова ўсяго толькі крэйды, дошкі і падручніка, — зазначае педагог інтэлектуальнага цэнтра Ігар Леанідавіч Чарнушэвіч. – Значыць, сакрэт матывацыі дзяцей на вучобу тоіцца ў асобе педагога і вучня, настроі іх бацькоў. Аднаму патрэбна забяспечыць вучняў навыкамі і ведамі, другому — навучыцца самастойна займацца, ставіць задачы і іх вырашаць, рэальна ацэньваць свой патэнцыял і ніколі не заспакойвацца на дасягнутым.

Правіла другое: не давайце сумных урокаў

На трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы атрымалі накіраванне адразу тры вучні 9 класа настаўніцы Бярэзінскай гімназіі Ларысы Дзмітрыеўны Шымберавай. Гэта Дзмітрый Вансевіч, Ягор Фядотаў і Уладзіслаў Харытонаў.

Правіла трэцяе: уваходзьце ў клас з радасцю

Вучаніца 11 класа Бярэзінскай гімназіі Юлія Падаляка аднолькава добра валодае дакладнымі дысцыплінамі, бо вучыцца ў фізіка-матэматычным класе, і гуманітарнымі дысцыплінамі, бо плануе прыняць удзел у заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па французскай мове.

Правіла чацвёртае: шанц павінен мець кожны

На трэці абласны этап рэспубліканскай алімпіяды паехаў прадстаўнічы атрад вучняў СШ №3 горада. Яны рызыкнулі пазмагацца за лідарства сярод знаўцаў Мінскай вобласці па англійскай і нямецкай мовах, геаграфіі, матэматыцы і інфарматыцы. Зразумела, што не ўсім пашанцавала трапіць у лік пераможцаў, але без дыпломаў смелыя вучні не засталіся.