Яны сталі бясспрэчнымі лідарамі ў футбольным таварыскім матчы з камандай горада Чэрвеня. У ходзе гульні нашы “месі” і “раналду” 2007 года нараджэння і маладзей забілі ў вароты сапернікаў 5 галоў, а прапусцілі ў свае — два.
Такі вынік таварыскага матча – лепшае сведчанне спартыўнага таленту юных бярэзінскіх аматараў скуранога мяча і педагагічнага майстэрства трэнера Сяргея Булойчыка.