Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

22.01.2019

спаборніцтвы па хакеі

Сёлетняя зіма – сапраўднае раздолле для аматараў зімовых відаў спорту. Лагодныя маразы і снежны покрыў дазваляюць катацца на лыжах і санках, збірацца на катках. Асабліва такую цудоўную зімовую пару чакалі юныя хакеісты. У рэшце рэшт матухна–прырода дала ім магчымасць не толькі ўдосталь патрэніравацца і набраць форму, але і наладзіць спаборніцтвы, каб памерацца сіламі і выбраць мацнейшых.

19 студзеня на катку ФАЦ “Лазурный” было надзвычай шумна і шматлюдна. Тут у рамках акцыі “Міншчына спартыўная” сабраліся на спаборніцтвы па хакеі з шайбай 4 каманды: ”Бярэзінскія лісяняты”, “Унікум” і “Навасады” з Барысава і каманда з Жодзіна.

На працягу некалькіх гадзін паміж хакеістамі вялася напружаная і рашучая барацьба, дзе здавацца без бою ніхто не жадаў, кіпелі страсці і сярод балельшчыкаў, якія не заўважалі марозу і часу, адсочваючы падзеі на катку.

Па выніках спаборніцтваў першае месца заняла каманда “Навасады”, другімі сталі жодзінскія хакеісты. Замкнулі тройку прызёраў нашы “Бярэзінскія лісяняты”.

Зразумела, такі расклад пераможцаў не вельмі падабаецца выхаванцам трэнера Юрыя Каныгіна, але яны шчыра спадзяюцца яшчэ набраць неабходную форму і ўзяць рэванш. Балазе, у рамках акцыі “Міншчына спартыўная” запланаваны шэраг спаборніцтваў. Цяпер, галоўнае, каб надвор’е не падвяло.

19 января 2019 г. на базе ФОЦ "Лазурный" прошли соревнования по хоккею с шайбой в рамках акции "Минщина спортивная".

Участвовали 4 команды:

"Березинские лисята" заняли 3 место

команда г. Жодино заняли 2 место

команда "Новосады" г.Борисов 1 место

Команда "Уникум" г.Борисов 4 место