Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

15.01.2019

ученик года

Вучань года Мінскай вобласці-2019 — Мікіта Хадаронак

На рахунку гэтага юнага бярэзінскага вынаходніка шмат пачэсных узнагарод. Мікіта – дыпламант навукова-інжынернага конкурсу вучняў, рэспубліканскага конкурсу навукова-тэхнічнай творчасці вучнёўскай моладзі “Тэхнаінтэлект”, уладальнік прэміі Балтыйскага навукова-інжынернага конкурсу. Усе гэтыя ўзнагароды вучань атрымаў за сур’ёзныя навуковыя работы. Пазалетась ён са сваім кіраўніком, школьным настаўнікам інфарматыкі Аляксандрам Мікалаевічам Зябко займаўся стварэннем катушкі Тэсла. Але гэта работа не мела плёну. Куды больш сур’ёзнай і запатрабаванай аказалася яго ўльтрагукавое ўстройства, якое дапамагае рухацца па горадзе невідушчым людзям. Яно ўяўляе сабой “разумныя” бейсболку і бірульку, якую можна лёгка насіць у сумцы. Першыя выпрабаванні сваёй патрэбнай інжынернай знаходкі Мікіта правёў дома і шчыра перакананы, што створаны прыбор спатрэбіцца і будзе даступны ў будучыні для невідушчых людзей.

           
   У бліжэйшых планах Мікіты паспяхова скончыць сярэднюю школу і паступіць на факультэт робататэхнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Таму ўвесь вольны час юнак займаецца мадэліраваннем, праграмаваннем, робататэхнікай і радыёэлектронікай, глыбока вывучае фізіку, рашае задачы. Гэта павінна дапамагчы школьніку прайсці не менш жорсткія конкурсныя выпрабаванні і зноў выйсці з іх пераможцам. А перамога яму патрэбна, каб стварыць яшчэ не адзін патрэбны людзям прыбор і зрабіць гэты свет больш камфортным. Поспехаў табе, Мікіта!