Шматдзетную сям’ю Трапянок з горада Беразіно наведала напярэдадні Новага года начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Бярэзінскага райвыканкама Алеся Аляксееўна Цітова. Яна ўручыла салодкія падарункі для чатырох дзяцей, з якіх адна – вучаніца сярэдняй школы №2, трое малодшых – дашкольнага ўзросту.
А.А. Цітова разам з намеснікам старшыні раённай камісіі па справах непаўналетніх С.І. Бондар пацікавіліся ўмовамі жыцця ў сям’і.