Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

22.12.2018

На Бярэзіншчыне прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва

На Бярэзіншчыне прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва
У рамках Адзінага дня інфармавання насельніцтва прайшла сустрэча інфармацыйна-прапагандысцкай групы намесніка старшыні райвыканкама Алены Міхайлаўны Гамеза з калектывам вытворчага цэха № 6 РУП “Мінск Крышталь – упраўляючая кампанія холдынга Мінск Крышталь Груп”

Па асноўнай тэме “Даступнае жыллё — прыярытэтная задача сацыяльнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь” выступіла начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Бярэзінскага райвыканкама Вераніка Аляксандраўна Фаміна.

Яна адзначыла, што пытанні будаўніцтва жылля і забеспячэння ім усіх катэгорый грамадзян знаходзяцца на пастаянным кантролі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У краіне рэалізуецца дзяржаўная праграма, распрацаваная да 2020 года.

Больш падрабязна В.А. Фаміна спынілася на развіцці будаўніцтва ў нашым рэгіёне, якое вядзецца з адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 240 “Аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзян пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылых памяшканняў”. Дарэчы, згодна з ім, бярэзінцы маюць права на субсідыі. Аб парадку іх атрымання расказала Вераніка Аляксандраўна, а таксама нагадала прысутным, што за кансультацыяй і дапамогай у зборы неабходных дакументаў для будаўніцтва можна звярнуцца ў аддзел. Пытанні аўдыторыі ў адрас членаў інфармацыйна-прапагандысцкай групы датычылі размяшчэння сезоннага кафэ райспажыўтаварыства па вуліцы Перамогі, якое стварае нязручнасці і ўяўляе небяспеку для грамадзян у зімовы перыяд. Хваляванне выклікае і адсутнасць пешаходнага перахода на скрыжаванні дарог, што вядуць ад вытворчага цэха № 6 да будынка аграпрамбанка. У выніку гэтага ўзнікае пагроза як для пешаходаў, так і вадзіцеляў. Узнятыя пытанні ўзяты на кантроль.

Нажмите для увеличения изображения image004.jpgНажмите для увеличения изображения image010.jpgНажмите для увеличения изображения image006.jpgНажмите для увеличения изображения image008.jpg