Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

21.12.2018

У школьнікаў пачаліся зімовыя канікулы

Бліжэйшыя два тыдні ў бярэзінскіх школьнікаў прыпадаюць на доўгачаканыя зімовыя канікулы. Яны абяцаюць кожнаму вучню цікавы і карысны адпачынак, гарантуюць яго дзецям педагогі, ды і сама матухна– зіма. Чакаюць вучняў не толькі зімовыя забавы на свежым паветры, але і дакладна прадуманая і арганізаваная праграма спартыўных, культурных і забаўляльных мерапрыемстваў, вялікая колькасць вольнага часу і сустрэч з сябрамі.

Наладжаны вольны час дзятвы ў лагерах дзённага знаходжання з 23 снежня па 7 студзеня. Яны будуць працаваць на базе 7 устаноў адукацыі: трох гарадскіх школ, Багушэвіцкай, Гарэніцкай, Паплаўскай, Ушанскай устаноў адукацыі. Тут набяруюцца сіл на будучую вялікую трэцюю чвэрць 175 хлопчыкаў і дзяўчынак. Большасць з іх – дзеці з маламаёмасных і шматдзетных сем’яў, падлеткі, якія стаяць на розных відах уліку.
Важным сімвалам зімовых канікулаў з’яўляюцца калядныя і навагоднія святы. Яны ўжо стартавалі і працягнуцца ў студзені. Чакае дзятву галоўная абласная ёлка, дзе віншаваць хлопчыкаў і дзяўчынак з Новым годам будзе кіраўніцтва аблвыканкама. Ды і ў дзяржаўнай установе “Палац Рэспублікі” ў сталіцы адбудзецца дабрачыннае навагодняе свята для дзяцей. А вось галоўнае навагодняе шоу раёна запланавана на 28 і 29 снежня ў раённым цэнтры культуры.
У навагодняй і каляднай мітусні варта не забывацца пра асабістую, маёмасную бяспеку і выкананне пэўных мер перасцярогі. Таму педагогі, выратавальнікі і вартавыя правапарадку заклікаюць дзяцей і бацькоў быць уважлівымі і асцярожнымі на зімовай дарозе і дома, ні ў якім разе не забаўляцца піратэхнікай, каб нішто не азмрочыла канікулы і не прынесла няшчасце.
Праўда, у пэўнай колькасці бярэзінскіх школьнікаў стаіць задача на зімовыя канікулы не толькі якасна адпачыць ў бліжэйшыя два тыдні, але і папоўніць багаж ведаў для ўдзелу ў трэцім абласным этапе рэспубліканскіх прадметных алімпіяд. Туды ў пачатку новага года адправіцца звыш 30 юнакоў і дзяўчат, нашых лепшых знаўцаў па школьных дысцыплінах. Пераважная большасць з іх — навучэнцы бярэзінскай гімназіі і іншых гарадскіх навучальных устаноў, якія маюць цвёрды намер пазмагацца за пуцёўкі на заключны рэспубліканскі этап. Прадстаўнічы і шматколькасны склад бярэзінскай алімпійскай дэлегацыі тлумачыцца тым, што ў яго ўвайшлі 6 пераможцаў раённай алімпіяды па дысцыпліне “Фізічная культура і здароўе”.
Зычым нашым “алімпійцам” цярпення і ўседлівасці, а ўсёй астатняй дзятве — вясёлых навагодніх прыгод, незабыўных уражанняў і зараду бадзёрасці!