Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

17.12.2018

“Папяровы бум” — у сярэдняй школе № 2 горада Беразіно

Вучні і педагогі сярэдняй школы № 2 горада змаглі далучыцца да экалагічнай акцыі “Папяровы бум”. Яна ўжо набыла традыцыйнасць ва ўстанове і з кожным годам пашырае свае маштабы.

Падчас акцыі арганізатары планавалі сабраць не менш за 6000 кг макулатуры для захавання дрэў ад вырубкі. Для гэтага кожнаму ўдзельніку патрабавалася нарыхтаваць не менш за 20 кг другаснай сыравіны. І сумеснымі намаганнямі ўсяго педагагічнага калектыву, а таксама дзякуючы дапамозе бацькоў выхаванцаў, што ніколі не застаюцца ўбаку ад агульнай справы, запланаванае ажыццявілася.
— Паколькі акцыя накіра-вана на захаванне прыроды, мы раілі вучням назапашваць адразу як мага больш паперы для вывазу, каб знізіць выкіды газаў у атмасферу пры транспарціроўцы яе ў пункт прыёму, — расказала намеснік дырэктара па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Ірына Міхайлаўна Бародзіч. – А таксама прапаноўвалі іх увазе нагляднасць з карыснай інфармацыяй аб тым, як многа рэчаў для дома і офіса можна атрымаць з перапрацаванай макулатуры.
Найбольшай актыўнасцю вылучыліся і змаглі сабраць больш чым па 100 кілаграмаў паперы кожны Дарына Шпак, Лявонцій Бурцаў, Анжаліка Мельнік, Мікіта Яфрэмаў, стрыечныя браты Захар і Павел Шпакоўскія, а таксама сем’і Ермаковых, Папковых і Бурымскіх. Лідарамі сталі вучні 2 “А” класа (кіраўнік І.П. Долбіна), на другой прыступцы замацаваліся першакласнікі са сваім кіраўніком А.А. Шумскай, трэцяе месца занялі вучні 4 “А” класа (кіраўнік — Л.М. Міхалёва).