Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

10.12.2018

На Бярэзіншчыне стартавала акцыя «Цуды на Ражство»

5 снежня ў Беларусі стартавала дабрачынная акцыя БРСМ і БРПА «Цуды на Ражство”, мерапрыемствы якой пройдуць да 20 студзеня 2019 года. Яны папоўняць скарбонку добрых спраў папулярнага ўсебеларускага праекта “Нашы дзеці”, прымеркаванага да навагодніх і калядных свят.
Сімвалам маладзёжнай акцыі традыцыйна з’яўляюцца чырвоныя рукавічкі.
У рамках акцыі валанцёры руху БРСМ «Добрае Сэрца» і цімураўцы БРПА ва ўсіх пярвічках арганізуюць конкурсы, святочныя праграмы, адрасныя віншаванні для дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў, дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы. Таксама падчас акцыі моладзь арганізуе збор спартыўнага інвентару, канцылярскіх тавараў, прадметаў для мастацкай творчасці, настольных гульняў, цацак, кніг для перадачы ў дзіцячыя сацыяльныя ўстановы.
Другі год запар па-за ўвагай добраахвотнікаў БРСМ і БРПА не застануцца і людзі сталага ўзросту — адзінокія і адзінока пражываючыя грамадзяне.
— Запрашаем усіх неабыякавых людзей далучыцца да акцыі, — гаворыць сакратар РК ГА «БРСМ» Кацярына Вяргейчык. — Давайце разам дапаможам дзецям, якія апынуліся ў складанай жы