Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

07.12.2018

«Флікер — надзейны сябар»

У гарадской школе №2 прайшла акцыя “Флікер – надзейны сябар”, арганізатарамі якой выступілі раённае грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” і ДАІ Бярэзінскага РАУС.

Акцыя стала добрым дапаўненнем да пазнавальнага мерапрыемства “Прысвячэнне першакласнікаў у пешаходы”. У актавай зале школы сабраліся настаўнікі, бацькі і члены клуба “Юныя інспектары дарожнага руху”. Менавіта дзеці разам з кіраўніком клуба Таццянай Мікалаеўнай Зелянкевіч і педагогам-арганізатарам Юліяй Сяргееўнай Кавальчук наладзілі свята. Яны разыгралі сапраўднае мініпрадстаўленне, дзе галоўнымі “героямі” былі святлафор, знакі дарожнага руху… Першакласнікі з задавальненнем гулялі ў пазнавальныя гульні, адказвалі на пытанні: на які колер святлафора пераходзіць дарогу, дзе чакаць аўтобус…


А ў канцы мерапрыемства першакласнікаў чакаў сюрпрыз – флікеры, якія раздалі прадстаўніца “Белай Русі”, бухгалтар Бярэзінскага ТЦСАН Святлана Аляксандраўна Аўтуховіч і старшы інспектар па адміністрацыйнай практыцы ДАІ Бярэзінскага РАУС, старшы лейтэнант міліцыі Юлія Уладзіміраўна Сігаёва.


— Дарагія бацькі і дзеці, памятайце, што флікер — абавязковы атрыбут на вашым адзенні, — гаварыла Ю.В. Сігаёва. — Нагадаю, што ў дачыненні да пешахода, які ў цёмны час сутак рухаецца па праезджай частцы, не пазначыўшы сябе флікерам, прымяняюцца штрафныя санкцыі ў памеры ад 1 да 3 базавых велічынь. Беражыце сябе і сваіх блізкіх!
Дарэчы, такая акцыя ўжо прайшла амаль ва ўсіх школах нашага раёна, а таксама святлоадбівальныя элементы ўручалі дзецям каля рынку “ТрыА”. Галоўная мэта такіх мерапрыемстваў — не толькі раздаць флікеры, але і расказаць пра Правілы дарожнага руху, нагадаць пра бяспеку на дарогах.