Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

03.12.2018

У магазін “Трыо” - і пакупкі зрабіць, і з ратавальнікамі пагутарыць! (Бярэзінскі раён)

Пазмагацца з самаўпэўненай “цыгарэтай”, асвоіць прыёмы аказання медыцынскай дапамогі пры неадкладных станах, адказаць на пытанні віктарыны, абмяняць тытунь на салодкі падарунак - усё гэта маглі зрабіць бярэзінцы 29 лістапада ў магазіне «Трыо» горада Беразіно. Тут прайшоў заключны этап акцыі ратавальнікаў «Не прапальвай сваё жыццё!». Мэта акцыі – звярнуць увагу людзей на неасцярожнасць пры курэнні як асноўную прычыну вогненных бед і гібелі людзей на пажарах. На першым паверсе магазіна працавалі 3 гульневыя пляцоўкі. На першай юныя ратавальнікі з клуба “Сірэна” Цэнтра дзіцячай творчасці расказвалі, да чаго можа прывесці нядбайна кінуты ў хаце недакурак і правяралі веды людзей пра ўласную бяспеку. Побач моладзь з РК ГА “БРСМ” прапаноўвала абмяняць цыгарэту на канфету, а самаўпэўненая “цыгарэта” мералася сілаю з курцамі. За трэцім сталом размясціўся медык з манекенам: усе жадаючыя змаглі даведацца, як робіцца штучнае дыханне і непрамы масаж сэрца. За 2 гадзіны акцыі наша “супрацьтытунёвая” каманда раздала людзям больш за 300 асобнікаў буклетаў, памятак, блакнотаў, размалёвак ад службы ратавання. Прыемна, што кіраўніцтва ўпраўлення па адукацыі, раённай бальніцы і магазіна “Трыо” разумеюць важнасць праблематыкі, якую паднімаюць ратавальнікі, і штогод ахвотна садзейнічаюць нам у правядзенні прафілактычных мерапрыемстваў!

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС