Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

29.11.2018

Адбыўся канцэрт інструментальнага ансамбля педагогаў ДУА «Бярэзінская дзіцячая школа мастацтваў»

Вечарам 2 лістапада прайшоў канцэрт інструментальнага ансамбля педагогаў дзяржаўнай установы адукацыі ”Бярэзінская дзіцячая школа мастацтваў ”Арт-нюанс”. Ён стаў прыемным сюрпрызам і адкрыццём для бярэзінцаў, якія не паленаваліся памяняць у гэты лістападаўскі вечар утульныя канапы на раённы цэнтр культуры. Усе яны за дзве гадзіны канцэрта дакрануліся да ўнікальнага гучання жывой музыкі і арыгінальных стыляў выканання, пабачылі даўно вядомых выкладчыкаў школы ў новых творчых амплуа, лішні раз пераканаліся ў іх бясконцай таленавітасці і творчай фантазіі.