Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

20.11.2018

“Якраз па адрасе!”: у Беразіно пачалася галоўная акцыя ратавальнікаў

“Якраз па адрасе!”: у Беразіно пачалася галоўная акцыя ратавальнікаў

З 12 да 30 лістапада ў раёне праходзіць акцыя “Не прапальвай сваё жыццё!”. Першы яе этап прайшоў на аўтавакзале філіяла “Аўтамабільны парк №22 г.Беразіно”. 

“Якраз па адрасе!” – пачулі мы ад прывабнай маладой жанчыны, што курыла на аўтавакзале ў чаканні свайго аўтобуса. Ратавальнікі напомнілі ёй пра меры ўласнай бяспекі пры курэнні і ўручылі яркі буклет… Такую ж работу мы праводзілі і з іншымі пасажырамі. Асаблівая ўвага – мужчынам сярэдняга ўзросту з цыгарэтай у руках: менавіта гэта – характэрны партрэт чалавека, што здольны пакурыць у доме, недаацэньваючы небяспечнасць такіх паводзін. “Рэкламаванне” пажарнага апавяшчальніка арганічна спалучылася з размовамі пра шкоду курэння ў доме. Кожны ўдзельнік акцыі атрымаў буклеты “Не прапальвай сваё жыццё!” і памяткі пра бяспечную эксплуатацыю печаў ад юных пажарных з клуба “Сірэна”.

Акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!»  - галоўная акцыя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Чаму? – нескладана здагадацца. Менавіта неасцярожнасць людзей пры курэнні забірае штогод  сотні жыццяў. Беражыце сябе! Пры пажары і іншай надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце па нумарах 101 ці 112.

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС